Школьный музей

Вітаем Вас на старонцы музея

"Гісторыя вёскі Пухавічы"

 

 

   Музей размешчаны на першым паверсе школы ў ізаляванай рэкрэацыі.

   У музеі знаходзяцца два пакоі. У першым пакоі прадстаўлены прадметы сялянскага быту жыхароў в.Пухавічы (сялянская хата), другі покой прысвечаны гісторыі в.Пухавічы (в.Пухавічы ў мінулым, Пухавічы ў гады Вялікай Айчыннай вайны, Пухавічы і сучаснасць).

    У музеі праводзяцца экскурсіі: “Беларуская хатка”, “Гісторыя в.Пухавічы”, “Генацыд у Пухавіцкім раёне ў гады Вялікай Айчыннай вайны”. Сабраны краязнаўчы матэрыял: “Пра што гавораць назвы вуліц аг.Пухавічы”, “Партызанскі рух на Пухавіччыне ў гады Вялікай Айчыннай вайны”, “Педагогі-ўдзельнікі Вялікай Айчыннай вайны”.

 

        Колькасць экспанатаў асноўнага фонду-190, дапаможнага-50.

 

    Найбольш каштоўныя музейныя прадметы: фрагмент ракетніцы, фрагмент пісталета, фрагмент казённай часткеі пулямёта, штык рускі, праціватанкавая міна (вучэбная), гільзы (вялікія, сярэднія), міна ад мінамёта, газета “Знание”№ 10, 19 ад 1903 года, актовая папера (1905 год), пасведчанне №1024 аб заканчэнні курсаў у Пухавіцкай аднакласнай царкоўна-прыхадской школе (14.11.1908), паспартная кніжка (18.10.1909), пасведчанне №70 аб прапісцы да прызыўнога участку (01.06.1912), усеагульны настольны каляндар на 1925 год.

 

Кіраўнік музея - Цітова Наталля Аляксандраўна.

 

Віртуальная экскурсія па школьнаму музею

   

Экспазіцыя "

развернуть

Пухавічы і сучаснасць” прадстаўлена наступнымі стэндамі: Я.В.Мікульчык-гонар школы, раёна, краіны, Яны прынеслі славу школе, А.Ф.Смеяновіч- гонар школы, раёна, краіны, З гісторыі школы. У вітрыне 4 размешчаны матэрыялы, прысвечаныя жыццю і дзейнасці Я.В.Мікульчыка, у вітрыне 5 знаходзяцца друкаваныя кнігі А.Карлюкевіча, В.Савасцюк.

свернуть

Экспазіцыя "Пухавічы ў гады Вялікай Айчыннай вайны"

развернуть

Пухавічы ў гады Вялікай Айчыннай вайны”.

Вітрына 3: фрагмент ракетніцы, фрагмент пісталета, гільзы і інш.

свернуть

Экспазіцыя "Пухавічы ў мінулым"

развернуть

Пухавічы ў мінулым”- вітрына 1: кавалак зуба маманта, ручное рубіла, сякера каменная, кавалак глінянага посуду і г.д, вітрына 2: газета “Знание”№ 10, 19 ад 1903 года, актовая папера (1905 год), пасведчанне №1024 аб заканчэнні курсаў у Пухавіцкай аднакласнай царкоўна-прыхадской школе (14.11.1908), паспартная кніжка (18.10.1909), пасведчанне №70 аб прапісцы да прызыўнога участку (01.06.1912) і інш.

свернуть

Экспазіцыя "Сялянская хатка"

развернуть

"Сялянская хатка" ўяўляе собой фрагмент сялянскай хаты, у якой знаходзіцца печ, на падлозе ляжаць саматканыя дываны, на сценах вісяць ручнікі. На подлоце стаіць фрагмент ткацкага станка, а таксама ручныя пралкі, маслабойка, ступа. На сцяне вісіць ікона, а таксама прыналежнасці для сялянскай працы: бязмен, вагі, рагаціна, цэп для абмалоту жыта і інш.

 

 

свернуть
Ещё в этом разделе